Гуканне вясны. Вязынка 2013
bhajravi

Вырашыў гэтым разам паехаць не звяртаючы на якое надвор'е, бо летась не памятаю з якой прычыны не атрымалася. Дагэтуль ж нешта традыцыйная сельская культура не тое, што не цікавіла - быў да яе амбвівалентны. Хаця Купалле-2003 надоўга засталося ў памяці) Ну, нічо апетыт прыходзіць пад час ежы) Карацей, шкада мне тых, хто не трапіў)


P1060904

чытаць болей..Collapse )



я, канешні, не канкурэнт Юлі Сакалоўскай з Generation.by) таму раю азнаёміцца з яе фотарэпартажам тут


што не ўвайшло ў папярэдні пост..
bhajravi
троху думак пра перадзелы выбітных асоб паміж дзяржавамі..
чытаць болейCollapse )

Час збіраць камяні..
bhajravi
Займальная вытрымка з артыкула Барыса Сінюкова “Вынішчэнне навукі”, у якой разглядаецца ўклад расейцаў ва ўласную навуку, на прыкладзе геаграфічных даследванняў. Немалаважна, што напісана гэта самім расейцам, з чаго цяжка абвінаваціць аўтара ў перадузятасці і “свядаміцтве”. Хаця дзіва, што дагэтуль не з’явілася падобдных тэкстаў, якія б выкрывалі “прысвойніцкую” дзейнасць усходняга суседа. Ці то датычна моўных запазычанняў, ці то фальклорнай спадчыны, ці то мастацкай творчасці і інш. Або як у дадзеным выпадку “прыхватызацыі” чужых герояў і выбітных асоб.

чытаць болей..Collapse )

то самае на сайце Arche

Аршанскі Нотр-Дам
bhajravi

Парываўся напісаць пра кляштарны комплекс базыліянаў у Воршы даўно, яшчэ з восені. Мусіць, слабыя парывы былі) Ужо нехта сп. Віктар нават апярэдзіў, узняўшы гэтую ж тэму ў допісе НН (заклік мастака Міколы Купавы да адбудавання кляштару). За што шчырая падзяка.

Кляштар як і ў 1831 годзе сёння (з 2005 г.) перададзены РПЦ, бо ў мясцовай улады ён вісеў, як камень на шыі. У сярэдзіне 90-х хадзілі чуткі, што ў сценах кляштару мусіць паўстаць мастацкая галерэя. Але нават і намёку на нейкіх зрухаў у гэтым кірунку не было. Між іншым, і з перадачай аб'екту праваслаўным справа не надта пасунулася. Які там царкоўны бюджэт непанятна, але рэстаўрацыйныя працы туды, здаецца, не ўваходзяць. Таму ўсё трымаецца на ахвяраваннях парафіян. Аднаўляць кляштар паручылі манахіне Фомаідзе (Стрэльнікавай), але пасля цяжкай хваробы яна пакінула паслушэнства, і з 2009 г. справу вядзе манахіня Данііла (Цяцькова Е.В.). З ёй мне ўдалося крыху паразмаўляць. Дарэчы, гаварыла пані на беларускай мове. Гэта да таго, што літаральна праз Дняпро, у Ільінскай царкве, манашка папрасіла перайсці з ёй на расейскую. А на пытанне наконт выданняў па-беларуску сказала, што на літаратурнай мове больш ніхто цяпер не гавора. Яшчо бы.. З тым укладам РПЦу справу русіфікацыі то ня дзіва. Вяртаючся, да нашае гутаркі. Са словаў манахіні Даніілы аршанскае начальства пасля перадачы кляштару хутчэй замінае аднаўленчым працам, бо замест дапамогі шлюць адны праверкі й інспекцыі. За тое, што працы не ўкладваюцца ў папяровыя тэрміны быў накладзены ўжо і штраф. У той жа час, ніводнае прадпрыемства ці чынавецтва не аказалі дапамогі талерамі. Уся помач складаецца з ахвяраванняў парафіян. Але гэтых грошаў зразумела не хапае. Таму просьба да ўсіх не абыякавых (і найперш саміх аршанцаў) зрабіць пасільны ўнёсак у добрую справу.

Р/р 3015335456015, УНП 300986971 ЦКА №4 дырэкцыі ААТ "Белінвестбанк". г. Орша, вул. Леніна, 26а, БІК 153001739. Атрымальнік: прыход Свята-Пакроўскага храма г. Орша Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

7646_b1251277603

чытаць далей..Collapse )


Чырвоны аловак
bhajravi



учора вырашыў прагуляцца ў "Кніжны салон". так бы мовіць, зрабіць рэкагнасцыроўку кніжнага рынку) і выпадкова патрапіў на прэзентацыю сп. Гужалоўскага "Чырвоны аловак" (кніга першая). прыйшлося набыць асобнічак) з анатацыі: на падставе архіўных дакументаў, перыёдыкі і сучасных даследванняў дана спроба гісторыі партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919-1941. карацей, усё што палілі, заразалі, хавалі ў спецховах, цэнзуравалі.. адметна, што кнігу выдала Выдавецкі дом "Звязда".

P1060238




чытаць далей..Collapse )

Цэтлікі: ,

Расейскамоўнасць як шкодная звычка
bhajravi

               Нешта да публікацыі ў сваім ЖЖ я дабраўся ў апошнюю чаргу. Ужо надрукавалі на сайтах Архэ і Наша Ніва. Апошняя змяніла назву артыкула і крыху падрэдагавала тэкст. Любяць там падліць масла ў вагонь) На жаль дзеля гэтага змясціўся і сэнс артыкула. Са спробы аналізу сітуацыі татальнай расейскамоўнасці (пад пэўным вуглом) на заклікі рваць і крамсаць, што выклікала жарсці ў каментах.               

Надоечы пазнаёміўся з чалавекам, які адразу ж спытаўся чаму я размаўляю па-беларуску. Я, вядома, патлумачыў, але папярэдні і сам падзівіўся ў суразмоўцы наконт яго расейскай. Привычка - пачуў я. Гэты адказ, як мне падаецца, даволі трапны і шмат што раскладвае па паліцах.

Звычка - гэта дзеянні, якія выконваюцца аўтаматычна, чаму папярэднічае іх шматразовае паўтарэнне. Чым часцейшае паўтарэнне, тым больш трывалая ўтвараецца псіха-фізічная сувязь. Таму і пераход на беларускую мову звязаны з пэўным дыскамфортам, бо адбываецца злом устойлівых моўных асацыяцый. Як вядома, вада цячэ там, дзе меньшы супраціў. Таму і беларусы не імкнуцца вяртацца да роднага слова, бо гэта спалучаецца з прыкладаннем пэўных намаганняў, якія да таго ж павінны мець пад сабой моцны ідэйны падмурак. Пра нейкія матэрыяльныя выгоды ад беларушчыны ўвогуле гаварыць не прыходзіцца.

Тут жа і адказ на прыроду гэтай звычкі. Як ужо казалася, дзеля ўкаранення звычкі неабходнай умовай ёсць шматпаўторнасць дзеяння. Гэта ажыцяўляецца праз панаванне расейскай. Куды не сунься: у часопісах, у газетах, у падручніках, на ТБ, шыльдах, у справаводстве, радыё.. паўсюдна расейшчына. Нават, у дзяржаўнай установе ці краме, на запыт па-беларуску практычна безалтэрнатыўная верагоднасць пачуць адказ на расейскай. Такая дзяўбёжка, і найперш маладога пакалення, пакрысе і цэментуе ў грамадстве гэтую звычку.

Дык пра які вольны выбар мовы можа весціся гаворка ў такім разе? Калі ён ужо зроблены (бацькамі, чыноўнікамі, атачэннем і г.д.). Ці існуе выбар у руху па інэрцыі (а гэтым і ёсць звычка)? Тут усё прадказальна. А калі няма выбару - няма і свабоды. Гэта рух у рабства..

Звычкі бываюць карыснымі і шкоднымі. Патуранне шкодным звычкам вядзе да праблемаў у жыцці і здароўі. Расейскамоўнасць беларусаў, безумоўна, ёсць шкоднай, бо замінае этнічнай самаідэнтыфікацыі, трымае краіну ў расейскім інфармацыйным полі, перарывае культурна-гістарычную повязь.. Парваць са звычкай расейскамоўнасці гэтаксама цяжка, як і заўзятаму курыльшчыку кінуць паліць, ці алкаголіку піць. Але, каб устаць на шлях аздараўлення і захавання нацыі гэта зрабіць проста неабходна.

Цэтлікі:

нацыянальная ідэя (частка 2)
bhajravi

Так, культура, як было ўжо зазначана, убірае ў сабе ўсё багацце формаў чалавечай дзейнасці, сярод якой вылучаюцца асобныя катэгорыі: мастацтва, эканоміка, мова, менталітэт, філасофія, кухня, палітыка, рэлігія, традыцыі, абрады, саманазва, каляндар, гістарычная памяць.. Так, на цягу гісторыі паступова складваецца пэўны культурны тып, які праз усведамленне ўласнай падобнасці і агульнасці лёсу прыходзіць да нацыятворчай ідэі. Складанне нацыі адбываецца з некалькіх этнасаў, але ў нармальным стане нейкі адзін з іх значна пераважае і фактычна супольнасць можна назваць аднароднай. У іншым выпадку, асабліва ў імперыялістычных утварэннях, адбываецца супрацьстаянне, паглынанне і вынішчэнне іншых культур. Як бачна, узнікненне і фармаванне нацыянальнай культуры адбываецца на працягу стагоддзяў плёнам усіх мінулых пакаленняў, таму для нацыі, гісторыягэта цэгла з якой будуецца яе сучаснасць, а гэтаксама будучыня. Гісторыя – гэта найперш памяць. Таму для лепшага паразумення яе важнасці дастаткова ўявіць чалавека, што яе страціў. Спазнаваць свет яму прыйдзецца з чыстага аркуша. Тое самае і з нацыяй. Згубіўшы гісторычную памяць будаваць будучыню на пустым месцы вельмі цяжка, таму і хіляцца пасля да іншых культур. І менавіта таму ўсе акупанты найперш вынішчаюць гісторыю народа. Шмат кажуць, што гісторыя ні чаму не вучыць (вядома, што дурняў увогуле навучыць цяжка, а то і немагчыма), або, што веры ёй няма (але гэта таксама навука, і не горшая за якую фізіку ці матэматыку; тое, што там не ўсё адназначна, як можа каму хацелася яшчэ не нагода, каб не лічыцца з ёй). Не менш, важна зразумець і тое, што гісторычная спадчына не нейкі ўчарашні дзень і анахранізм, а глеба, якую варта пераасэнсоўваць і ўкладаць у падмурак агульнага дома –нацыі.  Асабліва добра каштоўнасць мінулага можна назіраць у мастацтве, дзе, напрыклад, шэдэўры антычнасці моцна ўражваюць і сучаснага чалавека (а не выкідваюца на сметнік, як аджыўшыя і састарэлыя).


каштоўнасці далей..Collapse )
Цэтлікі: ,

нацыянальная ідэя (частка 1)
bhajravi

Уласная спроба намацаць змест нацыянальнай беларускай ідэі. Улічваючы, што народ сёння не прагны да багацця літар свой падыход я паспрабваў зрабіць як мага больш сціслым, і простым.

Перш чым спрабаваць нешта фармуляваць, акрэслім паняткі, што фігуруюць у тэксце, каб было паразуменне сутнасці гаворкі. Пачнем, з нацыі. Нацыя – гэта палітычная супольнасць людзей, як кажуць уяўная (то бок тых людзей, якія асабіста не знаёмыя між сабой), але што складаецца з агульнага культурнага, біялагічнага і прасторавага элементаў. Слова палітычная азначае, што людзі маюць нейкую ідэю і мэту свайго згуртавання. Гэта супольнасць, якая свядома займаецца ўласным канструяваннем самое сябе, глебай дзеля чаго ёсць тры вышэйназваныя элементы.

Такім чынам, адсутнасць абагульняючай і аб’ядноўваючай ідэі ўтварае атамізаваную супольнасць, якое нагадвае вядомых з байкі шчупака, рака і лебядзя – кожны цягне коўдру на сябе. Гэта хаатычны россып індывідаў, высілкі і плён працы якіх набываюць марны характар, бо што стварае адзін, іншы руйнуе. Натуральным становіцца падыход: не маё – не шкада. У рэшце ўсё гэта прыводзіць да зніжэння дабрабыту і духоўнага заняпаду, чым не прамінаюць скарыстацца розныя непрыяцелі і ворагі гэтай супольнасці. Амаль у падобным стане цяпер і знаходзіцца Беларусь. Задачай жа нацыянальнай  ідэі ёсць яднанне, структураванне грамадства, скіраванне вектару ягонай дзейнасці ў рэчышча агульных інтарэсаў і ідэалаў.

Але што можа паслужыць такой аб’ядноўчай ідэяй для фармуемай нацыі? Базай дзеля гэтага мусяць стацца агульнанацыянальныя каштоўнасці  (то бок тыя, што падзяляюцца ўсімі чальцамі супольнасці). Пару словаў пра каштоўнасці. Адкуль яны бяруцца і чым ёсць? Калі паразважаць, то можна прысці да высновы, што каштоўнасці чалавека з’яўляюцца працягам ягоных патрэбаў. Варта адзначыць, што само слова каштоўнасць нясе ў сабе духоўны начын, і таму наўрад ці да іх можна аднесці смачную вячэру або сон да абеду. Духоўныя ж патрэбы не ўзнікаюць самі сабой у жыцці людзей, але як вынік пэўнай ступені развіцця. Яны дасягаюцца праз розумовыя высілкі, асэнсавання рэчаіснасці, пошукі ідэалаў, эстэтычныя і творчыя памкненні. Што тычыцца нацыянальных каштоўнасцяў, то яны становяцца часткай жыцця толькі з часу, калі чалавек здольны ўсвядоміць сябе, як частку нацыі, зразумець патрэбы іншых і выразіць свае, быць гатовым жыць не толькі дзеля ўласнага задавальнення, але і ахвяраваць уласным дзеля агульных патрэб, адчуць сябе гістарычным пераемнікам тутэйшай зямлі і народа. Уласна, агульнацыянальныя каштоўнасці можна падзяліць на агульначалавечыя і этнічныя каштоўнасці.


каштоўнасці далей..Collapse )
Цэтлікі: ,

Zegota
bhajravi
перабіраў паперкі дома.. годзе так у 2003, пад час другой хвалі панк-хардкору ў Беларусі, узяў інтэрв'ю ў амерыканскага эма-хардкор гурта Zegota. думаў запіхнуць у свой зін (які так і не зрабіў:) ці хаця б каму падкінуць (што тожа не здарылася, ці ўсё ж было надрукавана ў барысаўскім ЁKLMN, я ўжо не памятаю). веды ангельскай таксама адбіліся на якасці гутаркі. затое можна пабачыць якія тэмы хвалявалі беларускіх панкаў і як на гэта глядзяць на адваротным баку кулі. былі яшчэ і фоты, але адзін Пан ведае дзе іх шукаць.. таму панатырыў у сеціве.
дарэчы, Zegota (дакладней "Konrad Zegota Komittee") было кодавае слова для польскай Рады дапамогі жыдам (падпольная арганізацыя польскага супраціву ў акупаванай Польшчы немцамі з 1942 па 1945 гады).




чытаць далей..Collapse )


(бяз тэмы)
bhajravi

Ян Баршчэўскі (1790-1851)

Jan_Barščeŭski._Ян_Баршчэўскі_(XIX)

  • Bunt chłopów przeciw Ekonomowi, 1840, Rypiński ABiałoruś, Paryż str.207-208. (першая публікацыя аднаго з трох захаваўшыхся вершаў Баршчэўскага "Рабункі мужыкоў" у беларускай мове лацініцай) // Petersburg, 1844 (другая публікацыя)
  • Горелица, 1843, Кушин П. Гецыки. Москвитянин, Кн.8, с.388 (адзін з трох захаваўшыхся вершаў на беларускай мове кірыліцай, паданы без аўтарства)
  • Szlachcic Zawalnia: O czarnoksięźniku, i o zmii wylęgłéj z jajka koguta, 1844, Athenaeum. т.Istr.49-90 (першая казка апублікаваная асобна)
  • Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach (т.1), 1844, Petersburg
  • Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach (т.2), 1845, Petersburg online
  • Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach (т.2), 1845, Petersburg online
  • Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach (т.2), 1846, Petersburg online (з 100 старонкі)
  • Dalsze opowiadanie o drewnianym dziadku i o kobiecie Insekcie, 1847, Rubon (другая частка аповесці, першая друкавалася ў 1844 у альманаху "Niezabudka")
  • Шляхцiц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях, 1990, Мн.: Мастацкая лiтаратура, 383 с.
     (упершыню ў пер. на бел.
    online або online (у пер. на бел. 4 тамы) mp3 (некаторыя главы) mp3 (радыёпастаноўка "Чарнакніжніка")

чытаць далей..Collapse )
Цэтлікі:

?

Log in