Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Hardys, Stamp of Australia (Australia). Sirah-Cabernet, 2011
bhajravi

віншую панства з учорашнім святам маладога віна!) свята хоць і хранцузскае (святкуецца ў трэці чацвер лістапада), але падняць келіхі ў знак салідарнасці - святое дзела)

хацеў учора запосціць, але пасля святкавання не хвапіла сілаў) вырашыў правесці эксперымент (на сваю галаву), хоць і прыблізны вынік быў вядомы. а менавіта: прадзегусціраваць беларускае віно) не, не яблычнае ці парэчкавае. у гэтым прафесійны досвед маем)) атрута безальтэрнатыўная. але віно сухое чырвонае; вінны матэрыял з далёкай Іспаніі. зрэшты, у Праторы сухое было толькі гэтае і яшчэ з Малдовы. астатнія напаўсалодкія. цяпер зразумела чаму)) пра вынікі і пісаць не хочацца)) яны былі выліты ў ракавіну) бутэлька з празрыстага шкла, унутры пафарбаваная вада з лімоннай кіслатой і конскай дозай таніна) а ну, яшчэ там спірт 9-13 гр. карацей, дна ў дэгустацый я дасягнуў) цяпер будзем рушыць у адваротным кірунку))

сухое чыровнае віно.
сорт вінаграда: Cabernet Sauvignon, Sirah
дата разліву: 2011
вытворца: Аўстралія
кошт: 13 даляраў


каб свята не спынілася на сумнай ноце з паліцы было дастана бутэлечка аўстралійскага Hardys Stamp of Australia. чырвонае Sirah-Cabernet. Stamp of Australia - адна з лінеек кампаніі, дзе на этыкетцы намалявана марка з рознымі тамтэйшымі жывёламі. тут быў кенгуру. адэкватна даць адзнаку віну нажаль тут немагчыма, бо рэцэптары былі ўжо ўбіты. заўважу толькі, што дае своеасаблівы ягадны-пладовы (чарнічна-слівовы) насычаны прысмак. і само даволі грувасткае і моцнае. для тлустых мясных страваў сама то. у цэлым віно харошае, але нешта не зачапіла. трэ будзе паўтарыць для аб'ектыўнасці. прымушае зрабіць гэта, тое што Hardys - брэнд нумар адзін у Аўстраліі. і за апошняе дзесяцігоддзе назбіраў блізу 3000 розных узнагарод. сама марка з'явілася ў 1853 годзе, дзякуючы намаганням ангельца Томаса Хардзі. маючы ўсяго з 1,2 га зямлі ён ужо к пачатку ХХ ст. пераўтварыўся ў аднаго з самым буйных уладальнікаў вінарняў Аўстраліі. і ўжо на цягу пяці пакаленняў кампаніяй кіруюць ягоны нашчадкі.


  • 1
Дарэчы, беларуская "Ізабэла" таксама нічога, але гэта крыху з іншай оперы :)

з беларускімі вінамі я завязаў ужо) раз і назаўсёды))

У "Віталюры" прадаюцца неблагія сухія вінчыкі па 55-60 тыс.руб. Учора купіў уругвайскае, спадабалася:



Перад тым браў італійскае, таксама пітабельнае. Рэкамендую! :)

у менску не траплялася. дзе віталюр ня ведаю))
але бачыў у краме ў баранавічах. круціў у руках. берасцейскай вытворчасці. праўда не зразумеў ці то там разліваюць ці проста налепкі лепяць (на некаторых заклеены арыгінальныя этыкеткі). засмуціў кошт. таму вырашыў не рызыкаваць) але раз раіця, то пры нагодзе пакаштую)

Не-не-не! Ніякай "берасцейскай вытворчасці"! Толькі зробленае і разлітае ТАМ!

значыць проста імпарцёр. гэта ўжо радуець)

  • 1
?

Log in