Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Mateus Rosé Original (Portugal), 2012
bhajravi
паўсухое ружовае віно.
дата разліву: 2012
вытворца: The Sogrape Vinhos S.A., Партугалія
кошт: 12 даляраў

сённяшнім днём на дэгустацыйны стол трапіла ружовае віно Mateus Rosé Original. Mateus - гэта марка напаўсладкага ігрыстага ружовага віна паходжаннем з Партугаліі. яго вытворчасць была наладжана сямейнай кампаніяй The Sogrape Vinhos S.A., заснаванай у 1942 годзе Фернандам ван Зэлер Гуэдэсам. продажы хутка раслі і ў асноўным арыентаваліся на спажыўцоў Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Еўропы. і ўжо да канца 1980-х гадоў Sogrape Vinhos становіцца буйнейшым вытворцам віна ў Партугаліі. На сёння Sogrape Vinhos валодае 18 сядзібамі, 15 вінакурнямі і 9 лініямі розліву. У 2010 годзе кампаніі часопісам American Wine Enthusiast Magazine была нададзена прэмія "European Producer of the Year" (што разглядаецца як Оскар у віннай прамысловасці).
што ж з віном. бутэлька вылучаецца сваімі адметансцю і прывабнасцю: вузкагорлая пляскатая з закругленымі формамі. на этыкетцы намаляваны барочны палац Mateus Palace у Віла Рэал, што ў Партугаліі. віно гэтаксама прыемнага смаку, лёгкае, свежае. мяккасць дапаўняе лёгкая газаванасць. з нотамі садавіны. акурат для цёплага летняга вечара. які яно зробіць яшчэ больш незабыўным і прыўкрасным)

  • 1
Піў нешта падобнае ў падобнай плоскай бутэльцы. Нагадала нейкі газаваны напой "сунічка" :) Увогуле, лічу, што партугальскія віны вельмі спецыфічныя, не на шырокага аматара. Хаця партвейны ў іх на пяцёрачку! :)

ёсць такое) газіровачка) тык, а што з яго ўзяць, калі ружовае ігрыстае)) затое добра для сонечных дзянькоў і лёгкай ежы. дзевачкам таксама павінна спадабацца))
нажаль я да партвейнаў не дайду) не тая вагавая катэгорыя))

восень на вуліцы. а вы пра летнія напоі глаголіце)
час ужо переходзіць на тое як верна гатаваць глінтвейны:)

скажыце спасіба, што вапшчэ глаголю. дзялюся, так бы мовіць, жыццёвым вопытам. а для тых у каво ў душы лета заўсёды - можна і ў любую непагоду піць)
дык саступаю нішу глінтвейнаў вам. вучыце)

нізкі паклон за веды:))
а ваабшчэ "гугел ішчо ніхто не закрываў" помню как вы глаголілі:))

у гугела німа асабістага вопыту. так шо хіліцеся ніжэй

дастатачна для вас паклона)
белы цi чырвоны глінтвейн?:)

для нас можа і хопіць. але ж пабойцеся Бога.. ён не паймёць
давайце ўжо хоць які, майстрыца. тыдзень замовы чакаем жас

какова эта? скора Адвэнт. Он ваабшчэ не паймёць.:)

так эта ж самы прастой напой.
бутыль віна (простае, з паўсалодкага горш самае тое напаўсухое)
каструльку бярыце каб без эмалі, такую серабрыстую. туды заліваеце. чакаеце пакуль нагрэецца, але не чакаеце пузырочкаў пакуль з'явяцца. выціскаеце палову апельсіна і кідаеце тое што засталося ў руцэ туды ж. пасля крыху ванільнага цукру, гвазьдзік, карыца, імбір можна кавалачкамі ці як прыпраўка не сэнс, трошкі там пабоўтаецца хай. Кубак прыгожы. Туды тое што варылі.
Ужываць без нічога. Каб адчуць дзеля чаго варылася ўсё)

Хаця можэт вы там з цехналогіямі варыце. Так тагда самі)

я думаў вы ў сябе адмысловы пост зробіця, а ня сціплы каменцік. з пікселяванымі вынікамі шаманскіх пасаў над каструлькай. дарэчы, струк ванількі, мяркую, будзе лепш за ванільны цукарок. дый і вы калічэсцтва не ўказалі чыво сыпаць. карочы, перарабіць і яшчэ раз прыйсці. лепш з гатовым прадуктам)

іш чыво захацелі:))
струк ванількі зробіць ванільны кампот. тут усё для паху і крыху на густ.
калічэства у міліграмах?
каб рабіць адмысловы пост трэ карціначку ні з гугела ўзяць а што атрымалася. а як ўсё атрымалася то ўжо не да карціначак:)

  • 1
?

Log in