Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Багач у Вязынцы 2013
bhajravi
З'явілася нагода напісаць пару словаў у ЖЖ (можа іх і больш было, але гэтая спраўдзілася). 21 верасня грамада святкавала Багач. раней традыцыйнае свята, цяпер ужо субкультурнае. Але добра вабіць час гэта не замінае))

P1080072-
Дзея была ў Вязынцы. Па прыездзе першае, што трапілася на вочы - гэта работы па добраўпарадкаванню музейнай тэрыторыі. Дарожная плітка і бардзюры. Аўтэнціка ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя. Панімаю, красата трэбует жэртв. Ёсць, зрэшты, і куды імкнуцца.. Дранку на шыфер, пафарбаваць ў абрыкосавы, школпакеты..

P1080249-

Не паспеў пад'есці яблыкаў (якіх тут шо зорак на небе) і агледзіцца, як пачалася святочная частка. Збор жыта і абыход тэрыторыі.

P1080068- P1080079-
P1080085-
P1080082-
P1080100-

Вот і папарацы путаюцца пад нагамі ў працэсіі) Зато ўсе потым радаюцца каляровым прыгожым карцінкам) Ня тое шо ў мяне атрымалася) Тут фоты тока, каб прыдаць жывасці і нагляднасці тэксту))

P1080097-

Рамеснікі.

P1080060-P1080063-

P1080062-
P1080064-

І майстар-клас па вырабу лялек

P1080214-

Вытворчасць беларускіх лавашоў.

P1080183-

Музычны складнік прадстаўлялі гурты Горынь, Варган, гурт спявачак з в.Студзераўшчына, Guda, Рада і Раман Яраш. Засняць атрымалася толькі дзявочыя гурты на жаль(

Горынь

P1080119-

Гурт спявачак з в.Студзераўшчына Дзятлаўскага раёна (Гарадзеншчына). Апошняя іх песня пра няўдалую жонку ўзарвала залю)

P1080132-

Варган

P1080151

Guda

P1080153-

Пакуль слухаў і здымаў наведнікі паелі ўвесь запечаны з зёлкамі клінковы сыр( А хацелася ж пакаштаваць. Прышлося гора заліваць крупнікам. Працэс гэты спарадзіў кантакт з групай палякаў з Любліна. Пасля крупніку я асмялеў і хай іх было нашмат болей за аднаго мяне (і ўсе дзевачкі) кінуўся ў няроўны бой і пачаў выводзіць госцяў на чыстую воду. Яны хоць і выдавалі сябе за простых студэнтаў, што вучаць беларускую мову, але кемлівы чалавек дацяміць ху із ху. На пытанні пра планы каланізатараў наконт асіміляцыі Крэсаў (трэба ж ведаць мову, каб рабам загады аддаваць:) яны сціпла адводзілі вочы і рабілі выгляд, што яны не такія. Карацей, трымаліся паненкі стойка. Урэшце, кубкі паднялі за міжнароднае культурнае супрацоўніцтва)

P1080181-

Так пакрысе выступы музыкаў перайшлі ў танцавальную вечарыну (на жаль не да вечара:). Пляцоўка з ухілам і цэнтрабежныя сілы, што ўвесь час сціскалі кола троху стварылі нязручнасцяў. Але ці то перашкода для ахвотнікаў патанчыць) Для мяне асабіста бальзам на душу стаўся - Верабейка. Што можа быць лепш)) Звычайна ў рытм не трапляю, а тут хмель дапамог) Дарэчы, танцы пацвердзілі экспансійны намеры палякаў) Дзеўкі зухаватыя) Нашыя, дык тыя сціплыя. Не такія бойкія і разбэшчаныя капіталісцічэскім Захадамі)) Карацей, нешта яны не маглі адолець кракавяк у тройках са свойскім хлопцам. Таму наўпросткі павярнуліся і гаворуць маім танцоркам: мы ў вас забіраем хлопчыка! Ухапілі мяне за рукі і да сябе перацягнулі. А ім атадлі свайго небараку, які так і не пранікся мастацтвам, як справіцца з дзвюма дзяўчынкамі адначасова. А полькі? Дык тыя давольныя, пакруціў іх харашо)) Ну, тое і добра) Так шо трэба быць пільным. На тым яшчэ Ягайла пагарэў. Падсунулі яму Ядвісю малодзенькую пекную дый і скукожыўся князёк. У чорны спіс беларускай гісторыі трапіў.

Школа традыцыйнага танца Guda. Маладыя гарачыя) Недзе там і аўтар гэных радкоў.

P1080161-

Так танчылі, танчылі.. І гляджу народу саўсім купка засталася. Рэзка змыла што хваляй) Выявілася ўсе на цягнік ламанулі. А шо ў той Менск так спяшацца? Чо ўжо там не бычылі)) А мы яшчэ пагулялі па садзе, падыхалі вольным паветрам.
Дзякуй арганізатарам, выступоўцам, музыкам і ўсім хто наведаў свята!

  • 1
Музыкі скончілі граць акурат за 4 хвіліны да цягніку. Вось і нібы вецер знес усіх у бок чыгункі)
Насамрэч добрае свята было:)

дык адчуванне такое, што нібы цягнікоў больш ня будзе) там пасля дзевачкі на ганку сядзелі яшчо спявалі.. свята адназначна добрае) толькі хутка скончыалася))

Банцік на галаве штолі?

Жонка не няўдалая была -- маладая проста ))

так. маладая жонка)) але калі маладая няўдалая, то і жонкай такой ж будзе) цяпер жа не тыя ўрэмена. біць запрэшчэно))

Які жахлівы падыход, без права на памылку ))) На сам рэч раней жаж вельмі рана шлюбы стваралі, таму і падкрэсліваецца, якая яна маладая няўмеха была. І яна не няўдалая, а няўмелая -- адчуйце розніцу ;-)

ваша праўда)але што ж яе мамка не навучыла? лянівая значыцца дзеўка) тока пароць)

Гэтыя палячкі харошыя :) Напярэдадні правяла для іх на філфаку ўводны курс па беларускай музычна-харэаграфічнай традыцыі, а працяг паабяцала ў Вязынцы. Так што дзякуй, што дапамглі ім асвоіцца!

эці харошыя) так)) калі ўбачыце - перадавайця прывецік)
тык эта Вам дзякуй, што лікбез правялі і атправілі ў Вязынку) хто к нам с мячом прыдзёт, ат фальклора пагібнет)

Цудоўныя фоткі! У наступны раз прапаную браць па 100 баксаў з носу ў тых, хто са здымачом :)

калі шчыра, то фоты не надта. на генерэйшан.бай як заўсёды лепш. але ім за эта грошы плоцюць)) вот, з іх і нада па сотачке. можна дажа і большы)
тут толькі частка фотаў. астатнія ў фб закіну зараз

Edited at 2013-09-22 21:24 (UTC)

Да, хороший праздник получился .

Бабульки в аццкой вышивке забавные.

так, цудоўнае свята і бабулі таксама)

  • 1
?

Log in