Папярэдні запіс Share Наступны запіс
Гуканне вясны. Вязынка 2013
bhajravi

Вырашыў гэтым разам паехаць не звяртаючы на якое надвор'е, бо летась не памятаю з якой прычыны не атрымалася. Дагэтуль ж нешта традыцыйная сельская культура не тое, што не цікавіла - быў да яе амбвівалентны. Хаця Купалле-2003 надоўга засталося ў памяці) Ну, нічо апетыт прыходзіць пад час ежы) Карацей, шкада мне тых, хто не трапіў)


P1060904

пакуль гуляў у самоце ды аглядаўся)

P1060888 P1060889

P1060899 P1060900


грамада таксама пакуда акліматызоўваецца.. на пляцоўцы яшчэ пуста

P1060893 P1060901

ну, то ўжо нарэшце і карагоды-скокі-танцы-весялосць)) далучыўся ў працэс, так шо на фоты не багаты. сорам мне грэшнаму, але з усіх песень ведаў толькі адну і то часткова. ну, мо так і лепш, бо калі б пачаў спяваць, то Вясна дакладна б не прыйшла)) тая ж бяда і з танцамі мяне напаткала. але неша выдзелываў;)) спадзяюся прыйдзе час і больш не прыйдзецца падаць у гразь тварам. з пятага паверху)

P1060905 P1060912

P1060917 P1060928

даём нырца з панам Сяргеем і шукаем Вясну ў гурбах снегу) замёрз ушчэнт ат такіх працэдур, але добрыя сябры Аляксей і Аксана  адпаілі гарачай гарбатай) за што шчырае дзякуй!

ckehq7zth5njplvmhwu10hnh9ahfr8-org P1060920

ну, і для тых, хто адужыў пост невялічкі гасцінец - жменька беларускіх (ліцвінскіх) прыгажунь!!! па абставінах не атрымлася зрабіць большую падборку((

P1060924P1060896         P1060902P1060929



я, канешні, не канкурэнт Юлі Сакалоўскай з Generation.by) таму раю азнаёміцца з яе фотарэпартажам тут


  • 1
вельмі канцэптуальныя фота з дрэвамі! (;

слова та якое - "канцэптуальныя") мусіць, некі мастацка-прафесійны тэрмін;) спадзяюся, што не абразлівы))

не, ні ў якім разе не абразлівы! (:

наступным разам ідзіце грэцца да нас у Радашковічы - возьмем па чарцы)

ну, калі толькі па чарцы гарбаты ці кавы))
Радашковічы? а вы ці не ў Заслаўе пераязджалі жыць?

та не, мы ў Радашках, на Заслаўе не хапіла)

Залік! Файныя цёлачкі :)

тое што файныя - безумоўна)
але што цёлачкі.. я хоць і сам гостры на язык і не мне вас вучыць) але ўсё ж агітую за тактоўнасць і павагу да іншых людзей. мы ж якія-ніякія джэнтэльмены, людзі культурныя, так бы мовіць;) а так увесь ваш камплімент нівеляваўся.. дзяўчынкі не ацэняць(

Вы ж, спадзяюся, зразумелі, што ніякай задняй думкі ў мяне не было. Але ж перад барышнямі, якія могуць прачытаць гэты камент, выбачаюся. Добрае свята атрымалася, хачу сказаць!

я, канечне, зразумеў ваш гульлявы настрой) таму і не надта маралізатарствую) але ш паненкі - іншая справа.. таму і адпісаў)
так, было чотка!:) можна паўтарыць))

  • 1
?

Log in