Long Mountain Merlot Shiraz 2012
bhajravi


сухое чырвонае віно.
сорт вінаграда: Merlo, Shiraz.
дата разліву: 2012
вытворца: Long Mountain, ПАР
кошт: 12 даляраў

Вэб-сайт у фірма на рэканструкцыі ўжо каторы месяц. Ну, да ладна. Long Mountain першая паўднёваафрыканская кантора, што стала рабіць купажы з вінаграду, што вырасцілі ў розных рэгіёнах. Марка вядомая. Пастаўляецца ў шмат краін свету. Але тут яны нешта намяшалі дык намяшалі. Ці хоць самі каштавалі цікава. Я бы не сказаў, што гэта сбалансаванае віно. Сарты не дапаўняюць адзін аднаго, а кантрастуюць. Піць п'ецца, але ўжо другі раз рука не пацягнецца сцягнуць з паліцы бутэльку.

Castillo De Liria Bobal Shiraz 2011
bhajravi


сухое чырвонае віно.
сорт вінаграда: Bobal, Shiraz.
дата разліву: 2012
вытворца: Castillo De Liria, Іспанія
кошт: 8 даляраў

Cactillo De Liria належыць кампаніі Vincente Gandia. Тут плебсу прапануюць лінейку бюджэтнага віна.
Бізнэс Cactillo De Liria пачаўся як сямейны ў 1971 годзе і калі верыць сайту, то сёння яны з'яўляюцца вядучымі вытворцамі ў Валенсіі (правінцыя Іспаніі). Не ведаю як віно, але, трэба сказаць, што бутэлькі на той час у іх былі даволі арыгінальнымі: пузатыя і з ручкай. Цяпер як ва ўсіх. Тая ж песня і з віном. Віно простае, як фанетычны прынцып, нічым не прыкметнае. Ягадны смак, лёгкае паслясмачча. Бобал, дарэчы, тамтэйшы высокаўрадлівы сорт вінаграда, што звычайна выкарыстоўваецца для вырабу ружовых він.


Woodbridge Winery (USA). Chardonnay 2012
bhajravi

сухое белае віно.
сорт вінаграда: Chardonnay 76%, Colombard 18%, Viognier 3% і інш.
дата разліву: 2012
вытворца: Woodbridge Winery, ЗША
кошт: 16 даляраў

на крылах кенгуру пералятаем у сонечную Каліфорнію. дзе нас ужо вітае бутэлечка белага шарданэ ад Woodbridge. так. было вырашына разбавіць барвовыя рэкі крыві крыштальначыстай слязінкай. шчыра кажучы, першы глыток вярнуў у часы маладосці і ў галаве замітусіліся тагачасныя брэнды: Лагарскае, Русалачка, Таварышч Бэндар і шмат чаго іншага. тыя толькі падмацаваныя спіртам і з лыжкай цукру. ня дзіва, што замежныя госці часам вызначаюць тутэйшае чарла як пэўныя гатункі ружовага ці яшчэ якога віна. сапраўды нешта ёсць) ці магло б атрымацца. пры гаспадарскім падыходзе да справы. можа заняцца ў перспектыве?) ходзюць чуткі, што і адпаведная ўстава рыхтуецца ў нетрах ураду. маўляў, здымуць дзяржаўную манаполію на выраб алкаголю.

трошку пра кантору Robert Mondavi Winery. "айцец каліфарнійскага вінаробства" Рабэрт Мандаві нарадзіўся ў 1913 годзе ў сям'і італьянскіх эмігрантаў. яго бацька захапляўся вырошчваем вінаграду, што і паслужыла пачаткам справы. з гэтай прычыны сям'я пераязджае ў даліну Напа. але ўсё пайшло не зусім гладка ў сямейным бізнэсе. разгарэліся спрэчкі вакол арыентацыі вытворчасці. і Рабэрт, які аддаваў перавагу высокаякасным вінам, пакінуў сямейны бізнэс і стварыў у 1966 годзе уласную кампанію. аптымістычны зачын, так бы мовіць, бо на той час Рабэрту Мандаві блішчэў на даляглядзе ўжо шосты дзясятак. у 1970-я гады завязваюцца стасункі між Мандаві і Ротштыльдамі, што ўвыніку прыводзіць да стварэння сумеснай кампаніі Opus One. сусветная змова як-ніяк)) у 1979-м запачаткоўваецца яшчэ адна філія - Woodbridge Winery. урэшце ж з цягам часу кампанія Robert Mondavi Winery пераўтварылася ў лягенду вінаробства ЗША. так, часопіс Decanter у 1988 годзе назваў яго "чалавекам году". Школа бізнэсу ў Гарвардзе надала яму тытул "бізнэс-лідар году", ён быў уганараваныі тытуламі "прадпрымальнік году", "вінароб дзесяцігоддзя" і інш., а вінарню Woodbridge назвалі "самай уплывовай у ЗША". карацей, суглінкі Напы, акіянскі брыз і бочкі з французскага дуба - вот, што трэба, каб збудаваць вінную імперыю)

тык, вот, шарданэ. бутэлька маёй любімай "бургунскай" формы. аформлена добра. этыкетка з малюнкам вінаграднікаў Вудбрыджа строгая і прыгожая. корак таксама модны вінтавы. можа не так аўтэнтычна. зато надзейней і ўсё ж лепш за які-небудзь пластык. разагнаўшы прэч юнацкія алкапрыгоды, нарэшце раскаштаваў асалоду каліфарнійскіх сонечных дзянькоў. цеплыню і пяшчоту якіх убіралі ў сябе ўсё лета кустоўе лазы. што адбілася і ў колеры віна: лёгкай жаўцізной. водар цытрусавых, мёду, ванілі і яблык. смак інтэнсіўны. свежасці і садавіны. вяршковае паслясмачча, умеранае. у выніку, чым менш віна заставалася ў бутэлькі, тым больш яно мне падабалася)

Australian Bush (Australia). Cabernet Sauvignon Syrah vs. Merlo 2012
bhajravi

сухое чыровнае віно.
сорт вінаграда: Cabernet Sauvignon, Sirah / Merlot
дата разліву: 2012
вытворца: Аўстралія
кошт: 6,5 даляраў

працягваю аўстралійскую тэматыку. і каб не разлівацца лішнімі пастамі адкаментую адразу два ў адным. гэтым разам на стале Australian Bush Cabernet Sauvignon Syrah і Merlo. да праўды, стол быў толькі ў першым варыянце дзегустацыі. віно із пакеціка. г.зн., што хоць сок з вінаграду і ціснулі моцныя лапкі кенгуру, але пасля вінны матэрыял выправіўся ў падарожжа праз моры-акіяны ў суворую зямлю дойч. тут, у горадзе, назву якога я зразумела забыўся толькі прачытаўшы, яго і разлілі па бутэльках. зрэшты, нічога асаблівага тут няма. ужо ледзь не палова ўсяго аўстралійскага віна трапляе ў келіхі гэткім чынам. але маё асабістае меркаванне, што пластыкавы посуд усё ж паскудзіць амрыту. афармленне этыкеткі, шчыра кажучы, не спадабалася. дый хоць люблю кенгуру, але нешта з віном яно ў мяне мала асацыюецца. даведацца шось пра вытворцу таксама не атрымалася. што наводзіць на роздум..
датычна дзегустацыі. Cabernet Sauvignon Syrah пайшоў першым. што там ёсць і Сіра заўважыў толькі калі пачаў пісаць пост) віно мае насычаны густы колер і такую ж кансістэнцыю. мяккая церпкасць. слівы, чарнаслівы, вішні. працяглае паслясмачча. усё проста да безабразія) пітно, але нічым не прывабна аркамя кошту. другі раз ужо прайду міма.
а вось Merlo акзалася лепш за брата (ці сястру). не аддавала пластыкам. усе смакі далікатней, ня такія рэзкія, больш ягадныя. харошае, можна сказаць.

Hardys, Stamp of Australia (Australia). Sirah-Cabernet, 2011
bhajravi

віншую панства з учорашнім святам маладога віна!) свята хоць і хранцузскае (святкуецца ў трэці чацвер лістапада), але падняць келіхі ў знак салідарнасці - святое дзела)

хацеў учора запосціць, але пасля святкавання не хвапіла сілаў) вырашыў правесці эксперымент (на сваю галаву), хоць і прыблізны вынік быў вядомы. а менавіта: прадзегусціраваць беларускае віно) не, не яблычнае ці парэчкавае. у гэтым прафесійны досвед маем)) атрута безальтэрнатыўная. але віно сухое чырвонае; вінны матэрыял з далёкай Іспаніі. зрэшты, у Праторы сухое было толькі гэтае і яшчэ з Малдовы. астатнія напаўсалодкія. цяпер зразумела чаму)) пра вынікі і пісаць не хочацца)) яны былі выліты ў ракавіну) бутэлька з празрыстага шкла, унутры пафарбаваная вада з лімоннай кіслатой і конскай дозай таніна) а ну, яшчэ там спірт 9-13 гр. карацей, дна ў дэгустацый я дасягнуў) цяпер будзем рушыць у адваротным кірунку))

сухое чыровнае віно.
сорт вінаграда: Cabernet Sauvignon, Sirah
дата разліву: 2011
вытворца: Аўстралія
кошт: 13 даляраў


каб свята не спынілася на сумнай ноце з паліцы было дастана бутэлечка аўстралійскага Hardys Stamp of Australia. чырвонае Sirah-Cabernet. Stamp of Australia - адна з лінеек кампаніі, дзе на этыкетцы намалявана марка з рознымі тамтэйшымі жывёламі. тут быў кенгуру. адэкватна даць адзнаку віну нажаль тут немагчыма, бо рэцэптары былі ўжо ўбіты. заўважу толькі, што дае своеасаблівы ягадны-пладовы (чарнічна-слівовы) насычаны прысмак. і само даволі грувасткае і моцнае. для тлустых мясных страваў сама то. у цэлым віно харошае, але нешта не зачапіла. трэ будзе паўтарыць для аб'ектыўнасці. прымушае зрабіць гэта, тое што Hardys - брэнд нумар адзін у Аўстраліі. і за апошняе дзесяцігоддзе назбіраў блізу 3000 розных узнагарод. сама марка з'явілася ў 1853 годзе, дзякуючы намаганням ангельца Томаса Хардзі. маючы ўсяго з 1,2 га зямлі ён ужо к пачатку ХХ ст. пераўтварыўся ў аднаго з самым буйных уладальнікаў вінарняў Аўстраліі. і ўжо на цягу пяці пакаленняў кампаніяй кіруюць ягоны нашчадкі.


Mateus Rosé Original (Portugal), 2012
bhajravi
паўсухое ружовае віно.
дата разліву: 2012
вытворца: The Sogrape Vinhos S.A., Партугалія
кошт: 12 даляраў

сённяшнім днём на дэгустацыйны стол трапіла ружовае віно Mateus Rosé Original. Mateus - гэта марка напаўсладкага ігрыстага ружовага віна паходжаннем з Партугаліі. яго вытворчасць была наладжана сямейнай кампаніяй The Sogrape Vinhos S.A., заснаванай у 1942 годзе Фернандам ван Зэлер Гуэдэсам. продажы хутка раслі і ў асноўным арыентаваліся на спажыўцоў Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Еўропы. і ўжо да канца 1980-х гадоў Sogrape Vinhos становіцца буйнейшым вытворцам віна ў Партугаліі. На сёння Sogrape Vinhos валодае 18 сядзібамі, 15 вінакурнямі і 9 лініямі розліву. У 2010 годзе кампаніі часопісам American Wine Enthusiast Magazine была нададзена прэмія "European Producer of the Year" (што разглядаецца як Оскар у віннай прамысловасці).
што ж з віном. бутэлька вылучаецца сваімі адметансцю і прывабнасцю: вузкагорлая пляскатая з закругленымі формамі. на этыкетцы намаляваны барочны палац Mateus Palace у Віла Рэал, што ў Партугаліі. віно гэтаксама прыемнага смаку, лёгкае, свежае. мяккасць дапаўняе лёгкая газаванасць. з нотамі садавіны. акурат для цёплага летняга вечара. які яно зробіць яшчэ больш незабыўным і прыўкрасным)

Carta Vieja (Chile), Cabernet Sauvignon, 2011
bhajravi
вырашыў узбагаціць жж алкагольнымі водгукамі) на недарагое сталовае віно. якое час ад часу трапляе на стол сціплай манаскай келлі) гэта, вядома, не зацемкі самелье)) але ж у перспектыве ўсё можа стацца)))

сухое чыровнае віно.
сорт вінаграда: Cabernet Sauvignon
дата разліву: 2011
вытворца: Carta Vieja, Чылі
кошт: 11 даляраў

вінная гісторыя Карта Ўехі налічвае ўжо амаль два стагоддзі, а сама справа перадаецца з пакалення ў пакаленне. пакуль нашая шляхта рыхтавалася да паўстання супраць расейскага самаўладдзя, на другім канцы зямной кулі ў 1825 годзе ў самым цэнтры чылійскай даліны Ланкаміла высадзіў свае першыя вінаградныя палеткі Карлас Адольфа дэль Педрэгаль, мігрант з іспанскай правінцыі Астурыя. ужо праз пяць гадоў быў атрыманы першы ураджай.
на пачатку наступнага стагоддзя ў выніку паспяховых продажаў віна кампанія значна пашырылася. пасля праведзеных мадэрнізацый вытворчасці ў 1985 годзе бутыляванае віно пачынае выпускацца пад маркай Viña Carta Vieja. а ў 1989 годзе на рынкі ЗША і Англіі трапляе першае экспартнае віно Carta Vieja. сёння ва ўладаннях кампаніі знаходзіцца звыш за 1300 га вінаграднікаў, выраб віна складае мільён скрыняў штогод, Carta Vieja займае 12 месца (сярод 200 вінных кампаній Чылі) паводле экспарту, а таксама з'яўляецца сябрам прэстыжнай чылійскай віннай асацыяцыі "Vinos de Chile A.G.".
віна кампаніі можна падзяліць на дзве катэгорыі: фірмовая лінейка (прадстаўлена на сайце вытворцы) і больш простая (для краін бяз вінных традыцый. адпаведна і горшай якасці. напрыклад, "Aves del Sur", "G7").
каштаванае віно аказалася глыбокага чырвонага колеру з пурпурнымі адценнямі. смак мяккі і прыемны, без лішняй экспрэсіі. з лёгка заўважнай церпкасцю. не гледзячы на тое, што гэта кабернэ савіньён. паслясмачча чымсь нагадала безалкагольнае піва, дзе замест алкаголю нейкая пустата і адчуванне падманутасці) спалучае сбалансаваныя араматы віншні, чарніцаў, чорнай парэчкі і ажынаў. па выніках, віно годнае. можна смела браць і наступным разам)

Багач у Вязынцы 2013
bhajravi
З'явілася нагода напісаць пару словаў у ЖЖ (можа іх і больш было, але гэтая спраўдзілася). 21 верасня грамада святкавала Багач. раней традыцыйнае свята, цяпер ужо субкультурнае. Але добра вабіць час гэта не замінае))

P1080072-
Чытаць болей...Collapse )

JOHN DUNCAN (частка другая)
bhajravi

(працяг інтэрв'ю)

– Ты мог застацца "там" надоўга альбо адчуваў непрыемныя пачуцьці, находзчыся ўвесь гэты час у вадзе?
– Не магу сказаць, што пачуваў сябе кепска. Гэта можна параўнаць з тым станам, калі доўга глядзіш тэлевізар і думаеш: "так, што там яшчэ цікавага?" У другі раз я ужо не выходзіў да дома, а рушыў па велічэзнай акружнасці: з бокса ў памяшканьне, потым на вышыню 100 футаў скрозь дах хлява, над хлявом у паветры і ўніз, да кропкі, адкуль я стартаваў. І так тры разы, вельмі хутка, быццам на канцы зламанага маятніка. У трэці раз я адчуў эфэкт "плазмы": я існаваў, знаходзіўся ў ясным стане свядомасьці, але зусім не адчуваў свайго фізічнага цела.
– Ты не спрабаваў кіраваць падзеямі?
– Нейкі час мне здавалася, што я магу кантраляваць свае рухі, але я не ведаў чаму ўсё адбываецца так хутка, да таго ж я быў у стане ступленага захаплення. Раптам я спыніўся, наўпрост перад носам была сцяна з цэмэнтаванага мэтала, што ўходзіла ў бясконцасьць па ўсіх напрамках. Я ня мог разглядзець якіх-небудзь няроўнасцей на яе паверхні; магчыма, мае пачуцці адключыліся. Уся экскурсія праходзіла ў цемры, хаця абодва апускання праводзіліся каляа апоўдні. Я дагэтуль не магу зразумець, чаму ўсе гэтыя рухі, рэальныя і ніколі не існаваўшыя аб'екты былі ў цемры. Адзінае, што мне здаецца відавочным, што рухі вопыта адбываліся ў маёй душы, у маім уяўленні. Мой розум спрабаваў, дакладней, аддаў перавагу, каб прыняць гэта, і з некаторога моманта выявіў тэндэнцыю затрымлівацца ў агранічнай прасторы (напрыклад, перад бесконцай сцяной). Я выразна адчуў розніцу паміж уяўляемым і рэальным, але гэта тлумачэнне рабілася на заключэнні, што падзея і аб'ект таксама рэальны, як, напрыклад, старонка якую Вы зараз чытаеце. Я ураз уцяміў, што такая ж сцяна знаходзіцца ззаду мяне. Я адчуваў, што сцены дужа тоўстыя і шчыльныя, і я не магу прайсці цераз іх. Я змярцвеў – мне падалося, што сцены, набліжаліся, расціснуць мяне. Быццам у пацверджаньне маёй думкі, сцены павольна крануліся. Я рынуўся ўніз, шпарка, як толькі мог.
– Цябе гэта выратавала?
– Так, я зноў ляцеў уніз, да даху хлява, прашмыгнуў у бокс і зноў апынуўся ў "касцюме". Выбраўшыся з цыстэрны, я вярнуўся ў дом і раскзаў усё гэта Лілі, і ён папрасіў мяне гэта запісаць, як ён сам рабіў раней. Я был напалоханы і накіраваўся, хістаючыся, у яго кабінет, дзе, з цяжкасцю валодая сабой, запісаў сваё апавяданьне. Калі я скончыў, Тоні, жонка Лілі, згатавала вялізную піцу. Я ледзь зеў палову сваёй порцыі. Магчыма, ён вырашыў, што я не дужа выхаваны альбо што мае апавяданні не спатрэбяцца ў далейшым даследванні, бо іх немагчыма праверыць. Так ці інакш, працягу не адбылося.
– Ці пацвярджаюць гэтыя вопыты тваё імкненне зведаць сапраўдны ход думак?
– Так, бо ў пачуццёвым плане ня можа быць ніякіх сумневаў, што ўсё было менавіта так. Калі паспрабаваць апісаць словамі, то людзі, якія чытаюць гэта, подумаюць, што ўсё гэта не больше чым таннае самаашуканства.
– Як даўно гэта адбылося?
– Недзе блізу 15 год таму.
– У той час ты ужо рабіў якія-небудзь запісы?
– Так, я запісваў дыханне розных груп людзей, і гэта паслужыла мне і для іх добрым вопытам, таму што дыханне новай групы мянялася ў працэсе прыслухоўвання да дыхання папярэдняй, людзі стараліся адпавядаць рытму, як ў хоры. Гэта была першая перадача пачуццяў на адлегласць, якую я ажыццявіў.
Гэта тэхніка знайшла шырокае выкарыстанне на дыскатэках, дзе рытм музыкі падстройваецца пад рытм сэрца. Зараз, праўда, узніклі праблемы, бо сучасныя танцавальныя рытмы, накшталт джангла, занадта хуткія і даводзяць людзей да знямогі. Нават па тэлевізіі.
– Гэта прылада кіравання.
– Але ты часта выкарыстоўваеш тэлевізійныя эфэкты.
– Каб звергнуць яго ўладу.
– Ці можна перамагчы такую гіганцкую сыстэму?
– Так, але лёгка зрабіць гэта можна толькі на паперы. Тэлевізія ў многім трымаецца дзякуючы падтрымке з боку людзей. А людзей можна прымусіць змяніць іх зносіны да тэлевізіі. Зрабіць гэта можна зноў жа пры дапамозе тэлевізіі, нечакана паказаўшы штось без папярэджаньня і без тлумачэньня ў той час, калі большасьць людзей глядзяць тэлевізар.
– Але пры гэтым тэлевізія захавае кіруючую ролю.
– Не, таму што гэта ня будзе прызначана дзеля кантролю.
– Я думаю, ты памыляешся. У маладосьці, калі я прыехаў у Лондан з маімі бацькамі з Паўночнай Англіі, другі канал Бі-Бі-Сі гойсаў у пошуках эстэтыкі і часта паказваў даволі дзіўныя перадачы. Бацькі забаранялі мне глядзець яго, бо, па іх меркаваньню, гэта была лухта, якая ня можа нікога зацікавіць. Натуральна, ужо толькі дзеля гэтага я стараўся выкарастаць любую магчымасць, каб уключыць яго. І калісьці раз я асьцярожна пераключыў тэлевізар на другі канал і убачыў вялікі, у весь экран, рот, які штось мармытаў. Перадача ўжо скончылася, і не было ніякакай інфармацыі аб тым, што гэта такое. Толькі праз пятнаццаць гадоў я даведаўся, што гэта быў пэрфоманс Білі Уайтлоў па матывах навелы Сэмюэля Бэккета "Не я". Гэта карціна дагэтуль у мяне перад вачыма. Я памятаю сваё неўразуменне і невытлумачальную асалоду. Другі раз я ўбачыў гэта, знаходзячыся ў другой часцы Англіі і адпачатку падумаў, што еду з глузду, пакуль не убачыў назвы. Можаш уявіць? 15 год два вобраза жылі асобна, і я зразумеў, што ня мае значэння, хто стварае такі вобраз, усё залежыць ад таго, хто атрымае ўражанне.
– Са мной таксама адбывалася нешта падобнае. Але гэта прыклады выпадковага, калі хочаш, другаснага паражэньня, калі старана адабраныя сюжэты аказваюць нечакана ўзьдзеянне на гледачоў. Прадзюсарам падабаецца, калі ў перадачах з'яўляюцца сцэны, што здзіўляюць сваёй некіраванасцю: крушэнне шрубалёта над Джонстаўнам, хваляванні пад час ток-шоў і г.д. Усё гэта наводзіць гледача на думку аб тым, што выпадковыя падзеі ў лешым выпадку адносны, а ў горшым – справакаваны. Я ж маю на ўвазе перадачы, якія павінны дазваляць гледачам выкарыстоўваць мажлівасці тэлевізійных сродкаў, дзейнічаць, а не спажываць – альбо, іначай кажучы, вырабляць, а ня быць прадуктам.
– Ненесадзяванае прыходзіць на тэлевізіі надта часта, заўсёды можна сустрэць нешта, што знаходзіцца за мяжой паразуменьня.
– Калі б гэта адбывалася ўвесь час, гэта не было б нечаканым.
– Нельга блытаць гэтыя паняцці. Шмат хто, як і мы з табой, выраслі разам з тэлевізіяй і ведаюць, што гэта такое і што ад яе можна чакаць. Чалавек, уключыўшы тэлевізар упершыню, не дапускае гэтага. Твой унутраны свет, які склаўся пад час твайго жыцця, можа быць колькі заўгодна сюрэалістычным, і самыя звычайныя рэчы, якія табе падаюцца нармальнымі, не сустракаюць паразумення ў іншых людзей. Самі сродкі масавага інфармавання не зьяўляюцца суб'ектам і ня могуць чым-небудзь кіраваць. Пры іх стандартным успрыманні на нас з табой аказалі моцны ўплыў падзеі, якія, безумоўна, з'яўляюцца суб'ектыўным кіраваньнем свядомасці. Да такіх падзей можна нават аднесці знаёмства з творамі Бэраўза. Усё залежыць ад таго, як выкарыстоўваюцца СМІ. Я ужо казаў, будаўнік не вінаваты, калі нехта падыме цагліну і ударыць ім цябе па галаве. Адна і тая ж цагліна можа быць выкарыстана і як зброя, і як прылада працы.
– Добра, тады растлумач, чаму іх не выкарыстоўваюць?
– Калі іх выкарыстоўваюць, яны атрымліваюць жыццё, яны атрымліваюць шанец. Але людзям гэта не па нораву. Гэта з'ява называецца гомеастазісам, якая літаральна азначае тое, што людзі хочуць, каб усе рэчы заставаліся такімі ж, як яны былі заўсёды. Шанец робіць усё наадварот. Немагчыма падпарадкаваць сабе волю непрадказальнага. Такім чынам, ты звужаеш пункт гледжання, а людзі бачаць кропку, якая змяньшаецца. Але яны забываюць пра тое, што чым менш зрэнка, тым больш энэргіі накіроўваецца праз яе. Гэта можна выкарыстоўваць як зброю. Паток энэргіі, які павялічваецца прыводзіць да вызвалення, калі ты, праходзячы праз дзверы, што меншаць заўважаеш, як пачашчаецца дыханне. І ты праціскваешся. Гэта меў на ўвазе Букмінстар Фулер, калі казаў, што вялікае трэба шукаць у малым. Тая ж думка спатыкаецца ў Гурджыева.

______________________________________________________________________________________________________________

Перфомансы Джона Дункана

Аўтобусная паездка (1976)

dunp1
Яго мэтай была праверка цверджання, што агрэсія, гэтаксама як і іншыя віды аўтарытарных паводзінаў - вынік падаўлення сэксуальнасці (Вільгельм Райх, "Псіхалогія масаў і фашызм). Я працаваў кіроўцай на пасажырскіх перавозках у Лос-Анжэлесе і вырашыў выкарастаць свой аўтобус у якасці пляцоўкі для перфомансу. Шыбы ў ім не адчыняліся, таму атракант з пахам вагінальных выдзяленняў пад час аргазму, папярэдне змешчаны мной у вентыляцыйную сістэму, выклікаў у нічога не падазраючых пасажыраў несвядомую сацыяльную стымуляцыю на працягу ўсяго маршрута. Я рабіў гэта двойчы: у першым выпадку ў вопыце ўдзельнічалі рахманыя службоўцы, што вярталіся дамоў пасля працоўнага дню, а ў другім - група дзяцей, навучэнцаў школы, якая спецыялізуецца на вывучэнні этыкета. Напачатку перфоманса і тыя, і другія вялі сябе ціха і інтравертна, а пры канцы справа даходзіла да дракі і псавання салона. Адзін з пасажыраў ударыў цяжарную жанчыну, саштурхнуўшы яе з сядзення, на падставе, што тая наступіла яму на ногу. Выбухнала перапалка, якая перайшла ў драку, да якой далучыліся астатнія, прычым палова была на баку пасажыра. Што датычна падлеткаў, то яны зладзілі сапраўдную бойку, парваўшы свае партфелі і раскідаўшы іх змесціва па падлозе.

Спалох (1976)

dunp2
Спалох - рэакцыя на напад, здзейсненае ўзброенай групай, як мне адпачатку здалося, людзей пад час майго позняга вяртання па бязлюднай вуліцы. Адзін з нападаўшых зламаў сзаду аб маю шыю нешта падобнае на тронак мятлы. Першыя долі сякунды я думаў, што ў мяне выстралілі, і стаяў, скаваны халодным жахам. Але слядоў крыві нідзе не было, і я зразумеў, што ўсё ў парадку, а страх перайшоў у гнеў. Некалькі сякунд я хістаўся паміж гэтымі палярнымі адчуваннямі, спрабаваў зразумець, што адбываецца. Пазней мне стала цікава, як іншыя людзі паводзілі б сябе ў падобнай сітуацыі. Ноччу я, схаваўшы галаву пад маску, падкрадваўся да дамоў людзей, каторых добра ведаў, і званіў у дзверы. Калі мне адчынялі, я страляў чалавеку ў галаву з пісталета, зараджанага халастымі патронамі, і знікаў.

Стрэсавая камера (1993)
dunp4
Збудаванне ў выглядзе злёгку пераробленага грузавога кантэйнеру з трыма вібрагенератарамі з рэзананснай частатой, што вагае сцены ў трох накірунках. Звонку кантэйнер хістаецца падобна да ківача з радыюсам 50 метраў. Тым, хто знаходзіцца ўнутры поўнай цемры і цалка раздзетым здаецца, што яны рухаюцца ў прасторы па выпадковай траекторыі.

Удар (1996)
dunp3
Базаваўся на гіпервентыляцыі лёгкіх, то бок гранічна глыбокім дыханнем, якое прыводзіла да поўнай страты фізічнага і псіхічнага кантролю ў выніку празмернага выдзялення эфедрына марфінападобнага рэчыва, якое стымулюе арганізм пад час фізічнай перагрузкі. Упершыню з гэтай тэхнікай мяне пазнаёміла доктрка-тэрапеўт, што выкарыстоўвала яе для лячэння прыступаў беспадстаўнай жорсткасці. Сур'ёзна захапіўшыся гіпервентыляцыяй, я заўважыў, што яна набыла для мяне зусім іншы сэнс, нешта накшталт сусветнай медытацыі. Упершыню я выканаў "Удар" на радыё, а пасля выступаў перад публікай, кожны раз атрымоўваючы новыя пачуцці.

"Независимая электронная музыка" №3 1999
(пераклад на расейскую: Дзмітрый Васільеў
на беларускую: bhajravi
)


JOHN DUNCAN (частка першая)
bhajravi
Чарговая знаходка на камповічы) Некалі зрабіў пераклад інтэрв'ю з John Dunkan з часопіса "Независимая электронная музыка" за 1999 год. Зрабіў і шчасліва забыўся) "НЭМ" выйшла ўсяго некалькі нумароў. Цяпер аўтар часопіса (Дзмітрый Васільеў) не выдае, але перыядычна выкладае ў сеціва радыё-падкасты. Ужо больш за 140 апублікавана. Карацей, непасрэдна само інтэрв'ю:
john duncan

Джон Дункан нарадзіўся ў 1953 годзе ў невялікім амэрыканскім гарадку Вічыта, штат Канзас. Сваю першую работу, 35 мм кінафільм "Suicide Book", ён зняў у 1974 годзе, яшчэ пад час навучання ў Каліфарнійскім інстытуце мастацтваў (дзе вучыўся ў адной групе з вядомым мастаком-пэрфаматарам Аланам Кэпроў). З 1976 па 1979 год правёў першыя пэрфомансы ў радыёэтэры, а пазьней пачаў работаць з гукам і відэаздымкай, вынікам якой сталі фільмы "Out", тэлевэрсія "Human Choir" і "Blind Date" (1980), шакуючае відовішча вазэктаміі (стэрэлізацыі) – аперацыі, праведзенай у Даследчым цэнтры нараджальнасці Лос-Анжэлеса. З 1982 па 1990 жыў у Японіі, дзе правёў безліч мерапрыемстваў, самымі прыкметнымі з якіх сталі здымкі і паказ эратычнага сэрыяла і пірацкае тэлевяшчаньне. Удзельнічаў у шматлікіх фэстывалях, у тым ліку Ars Electronica у Лінцэ (Аўстрыя) і бэрлінскім Irrton. Але яшчэ больш цікавай старонкай яго творчасьці зяўляецца музыка. Усяляючы надзвычайную псіхічную энэргію ў паток кароткахвалевых сігналаў і маніпулючы электроным гукам, Джон Дункан малюючы ў свядомасьці слухача сюрэалістычныя пэйзажы, масажуе нэрвовую сыстэму, уводзіць у свет невытлумачальных пачуццёвых перажыванняў й фенамэнальных з'яў. Кожны яго альбом экскурсія па цёмных лабірынтах душы, вынік складанага спляцення канструктыўнай думкі, смелага эксперымента і выключнай праніклівасці. Чаго толькі варты альбом "The Cracking", запіс якога адбываўся ўнутры комплекса лінейнага паскарыцеля элементарных часціц Цэнтра навуковых даследваньняў у Стэнфардзе!

Тупік
(Ліставанне Джона Дункана з Эндру Макензі)


чытаць далей..Collapse )

?

Log in

No account? Create an account